• На главную
  • Карта сайта
  • Контакты
  • Ru |
  • En
Виртуальная галерея художника Миколы Бущика

Запрашаем на выстаўку жывапісу «КРЫНІЦА СВЯТЛА»

31.01.2014

4 лютага 2014 года а 17 гадзіне ў вялікай зале Музея сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё групавой выстаўкі жывапісу «КРЫНІЦА СВЯТЛА».

У рамках выстаўкі будуць экспанавацца работы Рыгора Іванова, Зоі Літвінавай, Мікалая Бушчыка, Васіля Касцючэнкі, Матвея Басава, Рыгора Несцерава, Віктара Васюкевіча і Леаніда Грышука. У мастацкім жыцці сталіцы праекты “святлістаў” сталі традыцыйнай з`явай. У экспазіцыі выстаўкі будуць прадстаўлены такія вядомыя каларысты, як З.Літвінава и М.Бушчык, і аўтары, цалкам арыентаваныя на эзатэрыку. Рыгор Іваноў і Рыгор Несцераў вядомыя таксама як аўтары эсэ, прысвечаных жывапісу і ролі мастацтва ў грамадстве.

Наогул, нараджэнне «святлізма» бачыцца мастакам як лінія, якая бярэ свой пачатак у галандца Рэмбрандта Харменса ван Рэйна (1606-1669) і найбольш поўна развілася ў Паўла Філонава (1883-1941) і Мікалоюса Чурлёніса (1875-1911).

«Гледзячы на некаторыя карціны, кажуць: "… фарбы на іх проста гараць. Нехта скажа: "…яны пульсуюць", нехта: " … свецяцца", а нехта проста займаецца светапісам. Але ўсё гэта пра аднаго. Аб карціне, якая выпраменьвае святло. Яна набывае новыя якасці і значэнні і становіцца крыніцай святла! Як сонца пасылае ўсім святло, гэтак і карціна напаўняе гледача святлом. Крыніца -- гэта сімвал чыстай, першароднай прыроды, з якога кожны хоча напіцца. Карціны, якія свецяцца, напаўняюць гледача энэргіяй. Святло, якое пранікае ў яго свядомасць -- гэта шлях у глыбіню сябе, шлях да свайго вышэйшага Я.

Белае святло -- гэта аб`яднанне колераў: чырвоны, сіні, жоўты… Гэтак і мастакам, блізкім па духу и творчасці, важна аб`яднацца і, хай хоць бы на выстаўцы, стварыць крыніцу святла, якая переліваецца рознымі колерамі вясёлкі, з якой можа напіцца кожны».

Рыгор Іваноў, 10 снежня 2013 г.

Выстаўка працягнецца па 15 лютага 2014 г.

Аддзел выставак
288-24-68